У аграгарадку і самым вялікім сельскім населеным пункце Мсціслаўскага раёна Ходасах усталявалі памятны знак у гонар загінулых жыхароў вёскі Ракітанцы. З гэтай ініцыятывай выступіў старшыня сельсавета Анатоль Пруднікаў.
Трагедыя ў адбылася падчас акупацыі нямецка-фашысцкімі войскамі Мсціслаўшчыны ў верасні 1943 года. У час адступлення фашысты спалілі ў Ракітанцы 60 двароў. Тады загінула 32 мірных жыхара. На ўсталяванне памятнага знака было патрачана 2,5 тысяч рублёў. За гэтыя сродкі быў не толькі ўсталяваны знак, аднак і праведзены рамонт брацкай магілы ў Ходасах. Адметна, што памятны знак усталявалі ў Ходасах як цэнтры Ходасаўскага сельсавета, а не ў самой вёсцы Ракітанцы. Прычым вёска да 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета. Гэты невялікі населены пунт хутка можа знікнуць з карты Мсціслаўскага раёна, пагэтаму памятны знак там не паставілі. Мясцовая ж мсціслаўская газета і яе сайт расказала толькі пра ўскладанне кветак падчас адкрыцця памятнага знака і ўдзел школьнікаў у акцыі памяці. А вось пра саму вёску Ракітанку і яе цяпераші стан і выгляд не сказалі ні слова….
Між іншым у гісторыі саміх Ходасаў сёлета адметная дата – 105 год як каля паселішча праклалі чыгунку. Менавіта ў 1916 годзе каля тагачаснага сяла Ходасы прайшла чыгунка. Пасажырскі рух адкрыты ў 1922 годзе. Гэта падзея натуральным чынам паўплывала на далейшае развіццё паселішча і на рост насельніцтва, якое стала найбуйнейшым у ваколіцах. Даволі буйным Ходасы з’яўляюцца і цяпер, аднак вытокі ўзбуйнення трэба шукаць менавіта ў з’яўленні чыгункі каля паселішча. Цяпер чыгуначная лінія праходзіць па маршруце Орша — Крычаў і з’яўляецца дастаткова загружаным маршрутам па колькасці пасажыраў. Напрыканцы адзначу, што гэта дата ніяк не была адзначана мясцовым чынавенствам.
А. Крыжэвіч