Галоўная » У інстытуце МУС у Магілёве вучацца разганяць пратэсты

У інстытуце МУС у Магілёве вучацца разганяць пратэсты

Відэа з заняткаў курсантаў даслалі ў рэдакцыю Радыё Свабода. Намесьнік начальніка Магілёўскага інстытуту МУС у ідэалягічнай працы і кадравым забесьпячэньні палкоўнік міліцыі Дзьмітрый Пануждаеў адказаў, ці зьвязаныя вучэньні з падрыхтоўкай да выбараў.

Намесьнік начальніка Магілёўскага інстытуту МУС у ідэалягічнай працы і кадравым забесьпячэньні Дзьмітрый Пануждаеў паведаміў Радыё Свабода, што «гэта заняткі, якія праходзяць у рамках навучальнага працэсу».

«Ёсьць праграма, якой прадугледжаны такія заняткі. Я ня бачыў гэтага роліку, але мы займаемся паводле зацьверджаных праграм», — сказаў палкоўнік міліцыі Дзьмітрый Пануждаеў.

Паводле яго, гэтыя вучэньні не зьвязаныя з падрыхтоўкай да выбараў: «Праходзяць заняткі ў рамках навучальнага працэсу».