Адразу некалькі сваякоў палітзняволеных паведамілі, што на адзенне вязняў вешаюць «апазнавальныя» біркі: у адным выпадку колер шрыфту быў іншым, у другім – бірка была чырвонага колеру, калі ў звычайных зняволеных яна белая, піша “Наша ніва”.
«Павесілі бірку чырвонага колеру. Гэта значыць, ён схільны да экстрэмізму. Што стала падставай, ён ні па тэлефоне, ні ў лісце сказаць не можа – такія тэмы забаронена абмяркоўваць. Але такі статус ён атрымаў амаль адразу, як апынуўся ў лагеры. Як нам патлумачылі, гэта можа паўплываць на скарачэнне перадач і спатканняў з роднымі», – кажа сваячка аднаго з асуджанага.
Раней такімі біркамі зялёнага колеру абазначалі асуджаных за распаўсюд наркотыкаў. Тады родныя звярталіся ў ААН, дзе гэтыя дзеянні былі прызнаны дыскрымінацыяй.