У цэнтры Касцюковіч побач з гасцініцай лакалізуецца пляцоўка, дзе размяшчаецца сцэна, якая аформлена пад лозунгам “Квітней, Беларусь!” у колерах дзяржаўнага чырвона-зялёнага сцяга. Побач знаходзіцца вялікі банэр “ГОД НОРОДНОГО ЕДИНСТВА”, які быў аб’яўлены нелегетымна абраным грамадзянінам Лукашэнка. Побач знаходзіцца яшчэ адзін банэр “Я ღ КАСЦЮКОВІЧЫ” з стылізаваным беларускім арнаментам. Наогул уладкаванне пляцоўкі з рознымі хаатычна размешчанымі банэрамі і шэрагам малых архітэктурных формаў нагадвае нейкі постсавецкі безгустоўны падыход у афармленні гарадской прасторы.
Дастаткова сімвалічна, што праз дарогу знаходзіцца плошча Леніна з помнікам камуністычнаму правадыру, побач з якім размешчаны мясцовы Касцюковіцкі райвыканкам. Міжволі ўзнікаюць думкі, што “Год народнага адзінства” у Касцюковічах мае сваю асаблівасць і праходзіць “пад няглядам Леніна” ў старых савецкіх традыцыях… Між іншым звычай надаваць назвы гадам і прымяркоўваць іх да нейкіх падзей ідзе менавіта з савецкіх часоў…
Алесь Крыжэвіч