30 лістапада адбылася ўрачыстая цырымонія здачы-прыёму пяціпавярховага 20-кватэрнага дома. Першы пяціпавярховік з ліфтам і аўтаномным электраацяпленнем прыняў навасёлаў на вуліцы Камсамольскай усходняга раённага цэнтра Магілёўскай вобласці, цэментнай рэгіянальнай сталіцы.
Агульная плошча складае 1233 кв. м. Пяціпавярховы аднапад’язны будынак абсталяваны ліфтам. З 20 кватэр (10 – двухпакаёвых, 5 – трохпакаёвых, 5 – аднапакаёвых) у дванаццаць заселяцца шматдзетныя сем’і раёна, а восем адведзены пад арэнднае жыллё. Будаўніцтва дома і ўнутраныя аддзелачныя работы занялі 9 месяцаў. На будаўніцтва жылога дома фактычна было затрачана 1 758 300 рублёў.
Прадугледжаны парковачныя месцы за межамі дваровай тэрыторыі для бяспечнага знаходжання насельніцтва, ёсць дзіцячая пляцоўка. Выкананы мерапрыемствы па безбар’ерным асяроддзі для маламабільных грамадзян.
У мерапрыемстве здачы-прыёмкі дома прыняла ўдзел кіраўніцтва раёна. Старшыня райвыканкама Аляксандра Міхеенка адзначыла, што паляпшэнне жыллёвых умоў грамадзян – адна з ключавых задач. Дом пабудаваў мясцовы ПМК-260. А. Міхеенка падзякавала начальніку ПМК Пятру Ермашкевічу і будаўнікам за выкананую ва ўстаноўленыя тэрміны якасную работу.
Кіраўнік раёна ўручыла ключы гаспадарам кватэр і пажадала міру, здароўя, шчасця, адзначыўшы, што гэты дом будзе, сапраўды, напоўнены звонкім смехам, бо ўсе сем’і шматдзетныя.
З’яўленне дома з ліфтам нечутная падзея для райцэнтраў! У Касцюковічах, які набыў статус горада ў 1938 годзе, галоўным прадпрыемствам з’яўляецца “Беларускі цэменты завод”. На сёння насельніцтва горада складае 15,5 тыс. чал., за 20 гадоў адбылася яго змяншэнне на больш чым 2 тысячы. Будаўніцтва сучаснага жылля – спосаб ўтрымаць насельніцтва ў райцэнтры, вырашыць дэмаграфічныя праблемы.
Яўгіння Грамашчан
фото: kostukovichi.gov.by