Галоўная » У Кіраўскім раёне вырас выдатны ўраджай кавуноў

У Кіраўскім раёне вырас выдатны ўраджай кавуноў

Сёлета ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” было прынята рашэнне паспрабаваць вырошчваць бахчавыя культуры, у прыватнасці, кавуны. Улічваючы істотнае пацяпленне клімату, гэтая справа, як меркавалася, можа прынесці дадатковы даход.

І чаканне апраўдалася. На полі, куды была высаджана вырашчаная ў цяпліцы  расада, паспеў добры ўраджай. І наш фотакарэспандэнт прысутнічаў пры яго зборы. Кавуны радавалі вока памерамі і, здавалася,  гарантавалі задавальненне ад іх дэгустацыі. Гэтак і атрымалася: ягада, а яе, дарэчы, вырошчвалі тры гатункі, каб вызначыць, які з іх лепшы, была смачная і сакавітая.

Уборка ўраджаю кавуноў працягваецца…

Вырошчванне новай культуры ў “Рассвеце” плануюць працягваць і пашырыць плошчы пад яе.

У жыхароў раёна ёсць магчымасць пакаштаваць рассветаўскія кавуны, яны рэалізуюцца ў фірменнай гандлёвай сетцы акцыянернага таварыства.

Фота Максіма МІКЕШЫНА

Крыніца: “Кіравец”