Аднак у невялікіх райцэнтрах выявіліся свае складанасці. Адміністратары сацсетак баяцца даваць анонсы пікетаў па зборы подпісаў.
Рэгіёны прачнуліся і бадай нічым ужо не адрозніваюцца ад вялікіх гарадоў. Запыт на перамены вялікі. Канечне, пікеты тут доўжацца не палову дня, а ўсяго толькі пару гадзінаў, бо насельніцтва жыве ня шмат. Але чэргі тут нічым ня меншыя за, напрыклад, магілёўскія. У Клімавічах збор подпісаў быў арганізаваны прама на сцэне штогадовага фэста дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”.
Але не ўсё так проста. Зараз сацсеткі сатрасаюць разборкі, бо ня ўсе адміністратары паблікаў наважваюцца даць анонс з пазначэннем месца і часу збору подпісаў за незалежных прэтэндэнтаў на кандыдацтва ў прэзідэнты. І гэта праблема не толькі Клімавіч, але і іншых гарадкоў. Прыкладам такая самая праблема востра паўстала ў Быхаве: людзі ведалі пра прыезд ініцыятыўных групаў у горад, шукалі абвесткі, але ў апошні момант яны не былі апублікаваныя.
Такая сітуацыя склалася амаль ва ўсіх райцэнтрах Магілёўшчыны з насельніцтвам менш за 30 тысячаў чалавек. Усе тут адзін аднаго ведаюць, таму баяцца непажаданых наступстваў. У выніку часцяком можна пабачыць вось такія дыскусіі (у рэдакцыі такіх скрыншотаў досыць шмат):
Фота: Віталь Асмалоўскі
Аляксандр Весялоўскі