Наталля Трахімік упэўнена, што сілавікі здзекаваліся над яе братам.
Ілюстрацыйнае фотаЖыхарка Магілёўскай вобласці Наталля Трахімік паскардзілася ў газету «Вячэрні Магілёў», што яе брата Сяргея катавалі супрацоўнікі міліцыі. Пры гэтым у мужчыны ёсць інваліднасць, ён састаіць на ўліку ў псіхіятрычным шпіталі пасля таго, як разбіўся на матацыкле, піша mspring.online.
8 сакавіка сілавікі затрымалі Сяргея, які жыве разам з маці у в. Асмаловічы Клімавіцкага раёна, па падазрэнні ў здзяйсненні падпалу дома. Яго забралі ў міліцыю, дзе пратрымалі цэлы дзень, паведаміў «Вячэрні Магілёў» у №21 за 13 сакавіка.
Раніцай мужчыну агледзеў мясцовы доктар, а вечарам Сяргея павезлі на агляд у Магілёўскі псіхіятрычны шпіталь. У выніку лекар 11-га аддзялення зафіксаваў на яго тэле наступствы збіцця – на крумянках і твары.
Паводле Наталлі Трахімік, яе брата збілі ў прамежку між тым часам, як яго раніцай агледзеў лекар і вечаровым падарожжам у псіхлякарню. У азначаны час ён якраз знаходзіўся ў аддзяленні міліцыі, таму жанчына ўпэўнена, што вінаваты сілавікі.
Яна ўжо скіравала скаргу ў пракуратуру і ўпраўленне ўласнай бяспекі УУС Магаблвыканкама.