28 жніўня 2021 года ў гарадскім скверы Краснополля адбудзецца IV рэгіянальны фестываль народных промыслаў і раместваў «Краснапольскі глечык». Арганізатарамі фестываля з’яўляецца дзяржаўнае установа культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна і Краснапольскі раёны Дом рамёстваў.
Фестываль праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых самабытных майстроў народнай творчасці Краснапольшчыны, а таксама адраджэння, захавання і развіцця творчасці майстроў Магілёўскага краю, падтрымкі лепшых узораў народнай творчасці. Для ўдзелу ў фестывалі арганізатары запрашаюць майстроў народных рамёстваў, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выконваюць вырабы ў традыцыйных і сучасных тэхніках.
Фестываль з’яўляецца формай папулярызацыі беларускіх народных мастацкіх рамёстваў, абмену яго ўдзельнікамі вопытам працы па захаванню і развіццю традыцыйных мастацкіх рамёстваў, сродкам падвышэння творчага ўзроўню майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Фестываль уключае правядзенне выставы вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класаў па розных відах рамёстваў, круглага стала па абмеркаванні праблем развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; конкурс работ, выкананых у традыцыйных тэхніках «Незабытыя рамёствы».
Трэба адзначыць, што ў Краснаполлі таксама праводзіўся міжрэгіянальны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечары». «Тэатральныя вечары» прадстаўлялі сабой своеасаблівы форум, месца для абмеркаванняў тэатральных праблем, спектакляў, для ўстанаўлення зносін акцёраў, рэжысёраў, аматараў тэатральнага мастацтва. З 2013 года фестываль праводзіцца штогод і меў статус міжрэгіянальнага. Ён аб’ядноўваў аматарскія тэатры розных напрамкаў з усіх куткоў нашай краіны і краін замежжа.
У 2017 годзе VI Міжрэгіянальны фестываль-свята аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечары» праводзіўся ў рамках рэалізацыі Праекту «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансаваўся Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і рэалізаваўся Праграмай развіцця ААН (ПРААН). У 2018 годзе прайшоў VII Міжрэгіянальны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечары», які быў прымеркаваны да 100-годдзя Краснапольскага народнага тэатра.
Алесь Крыжэвіч