Адносна нядаўна на рацэ Сож, якая працякае ў Крычаве з’явіліся два турыстычных катары, якая пафарбаваны ў розныя колеры. Прычым на адным з іх ёсць надпіс “Нарочь” і развешаны некалькі дзяржаўных чырвона-зялёных сцягоў. Відавочна, што катар мог выкарыстоўвацца на Нарачы для турыстычных сплаваў. Хутчэй за ўсе для гэтых жа мэтаў яго прывезлі і на Сож у Крычаве. Ініцыятыва неблагая, аднак воднай артэрыяй у горадзе даўно ўжо ніхто не займаецца: рэчка абмялела, берагі моцна параслі рознай травой, а ў некаторых ўчастках і дрэвамі. Што сабралася паказваць турыстам мясцовая ўлада невядома…
Гэта з’ява таксама можа быць звязана з ініцыятывай мясцовых чыноўнікаў у галіне папулярызацыі звестак пра Крычаўскую суднаверф. Лічыцца, што 1785 год — час з’яўлення суднаверфі ў Крычаве. Дагэтуль у мясцовым музеі планавалі стварыць інтэр’ерны зал, прысвечаны гісторыі суднаверфі, аднак на сённяшні момант практычна нічога не зроблена. Праўда каб звязаць турыстычныя маршруты на катары па Сожы з гісторыяй Крычаўскай суднаверфі трэба нямалая праца і пэўны талент. Што атрымаецца ў выніку ўбачым у бліжэйшай будучыні, аднак не выключана што будзе, як заўсёды, малаактуальна, нецікава і безгустоўна.
Алесь Крыжэвіч