Галоўная » У Крычаве да «Дня народнага адзінства» стварылі кампазіцыю з банера і сілуэтаў людзей

У Крычаве да «Дня народнага адзінства» стварылі кампазіцыю з банера і сілуэтаў людзей

Па Маскоўскай вуліцы, якая вядзе да выезда з горада ў бок Чэрыкава і Слаўгарада, пастаўлены банэр і металічныя сілуэты людзей да так званага «Дня народнага адзінства». Размяшчаецца кампазіцыя недалёка ад запраўкі Беларснафта і прыпынка Гусакоўскага і адметна тым, што на банэры вялікіх памераў размешчана выява дзяржаўнага сцяга і пазначаны лозунг «Единство. Развитие. Независимость». Металічныя сілуэты людзей лакалізуюцца побач з банерам і ілюструюць сям’ю ў колькасці пяці чалавек: тата, маці, дзве дачкі і сын. Прычым імправізаваныя бацькі пафарбаваны ў колеры дзяржаўнага сцяга: чырвоны і зялёны.

Варта адзначыць, што кампазіцыя знаходзіцца на месцы, дзе ў ранейшы час знаходзіўся драўляны помнік падзеям Крычаўскага паўстання (1740-1744)  і размяшчаецца на фоне прыгожых прыродных краявідаў горада.

А.Крыжэвіч