З новага навучальнага года ў Крычаве асобнай структурай перастаў існаваць раённы цэнтр турызма, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі. Дырэктарам гэтай установы адукацыі яшчэ нядаўна была Студнева Наталля Васільеўна. Цяпер жа цэнтр турызма, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі стаў структурнай адзінкай “Крычаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Крэчут”, які яшчэ нядаўна зваўся “Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі “Крэчут” г. Крычаў”. Дырэктарам новай установы адукацыі Крычава прызначана Дыннікава Наталля Уладзіміраўна, якая для супрацоўнікаў Цэнтра творчасці чалавек не чужы, бо раней тут працавала і карысталася пэўнай павагай.
Адзначым, што дагэтуль яшчэ працуе сайт ліквідаванага “Крычаўскага раённага цэнтра турызма, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі” – http://turizm.krichev.edu.by/, як і сацыяльныя сеткі (асабліва яскравым прыкладам можа стаць instagram – https://www.instagram.com/krichev_centr_turizma/). А эфектыўнасць працы новастворанай установы адукацыі “Крычаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Крэчут” пакажа час.
A.Kryževičius