Нядаўна у Крычаве, які з’яўляецца буйным чыгуначным вузлом на Магілёўшчыне, на прывакзальнай плошчы з’явіўся паравоз.
Сімвалічна, бо роўна 100 год таму спаўняецца з часу пракладкі першага чыгуначнага шляху на Крычаўшчыне. Варта адзначыць, што ў Крычаве неаднаразова аднаўлялі паравозы. Так, для гісторыка-культурнага комплекса «Лінія Сталіна» былі адноўлены паравозы Эм № 724-18 (1933 года выпуска) і Эр № 791-50 (1951). Прычым паравоз серыі «Эр» быў стылізаваны пад бронецягнік. А яшчэ паравозы аднаўляліся для музеяў, у тым ліку і тых, што знаходзяцца ў Расіі. Паровоз Эр № 789 – 22, які стаўся адметнасцю чыгуначнага вакзала ў Крычаве, вырабілі ў Польшчы ў 1950 годзе. Ён больш за два дзясятка год перавозіў грузавыя саставы, прайшоў шматкіламетровы шлях і стаў у рэзерв. Адзначу, што паравоз серыі «Эр» – самы масавы ў свеце грузавы паравы лакаматыў.
Рэстаўрацыяй і аднаўленнем падобнага паравоза Эр № 795-92 актыўна займаліся працаўнікі лакаматыўнага дэпо Крычава ў 2019 годзе. Паравоз папрасілі адрамантаваць для здымак мастацкага фільма. Пагэтаму працаўнікі цеха рамонта саставаў актыўна ўзяліся за справу. Працы па аднаўленню згаданага паравоза Эр № 795-92, які быў зроблены ў 1951 годзе, былі досыць няпростыя. Машына з гісторыяй больш за паўстагоддзі патрабавала выкананне вялікага аб’ёму работ. Паравоз, які быў адноўлены ў Крычаве, выкарыстоўваўся на здымках фільма «Лёс дыверсанта», прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкіх войскаў. Дарэчы, фільм з’яўляўся сумесным праектам Саюзнай дзяржавы і здымаўся расійскім рэжысёрам Дзмітрыям Астраханым па сцэнару члена Саюза беларускіх кінематаграфістаў Паўла Магіліна.
Істотна заўважыць, што яшчэ ў 2017 гозе ў лакаматыўнае дэпо Крычава звярталася неаднаразова мясцовая ветэранская арганізацыя, якая прасіла разглядзець магчымасць кіраўніцтва чыгуначнай арганізацыі на крычаўскім вакзале паравоз у якасці помніка. Пагэтаму ідэя з’яўлення падобнага паравоза помніка была яшчэ некалькі гадоў таму. І толькі ў 2021 годзе гэту ініцыятыву змаглі нейкім чынам рэалізаваць. Прычым усталяванне падобнага транспарту прысвяцілі людзям, якія працавалі на чыгунцы ў час Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенныя гады аднаўленне народнай гаспадаркі. З аднаго боку вартая справа, а з другога кіраўнік ветэранскай арганізацыі Зінаіда Скачкова іншых ініцыятыў проста не ведае і ў яе амаль кожная ідэя звязваецца з вайной. Раэлізаваная ініцыятыва крыху патыхае ненатуральнасцю і бутафорскасцю, хаця памяць пра людзей, які аддавалі жыцці падчас ваенных падзей, натуральна, трэба захоўваць.
Фота з адкрытых крыніц
Алесь Крыжэвіч