У Крычаве вынесьлі пракурорскае папярэджаньне актывістам АГП Сяргею Няроўнаму і прафсаюзу работнікаў РЭП Юрыю Шувалаву за ўдзел у акцыях пратэсту.
Няроўны быў адным з аўтараў рэзалюцыі рэзалюцыі «Сходу жыхароў Крычава», у якой патрабавалася «неадкладная адстаўка Лукашэнкі», вызваленьне палітвязьняў, арышт кіраўніцтва сілавых структураў, вінаватых у гвалце супраць мірных дэманстрантаў, і старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама прызнаньне Ціханоўскай прэзыдэнткай, паведамляе Радыё Свабода.