Вітай беларускую мову ў сваім жыцці! Такі слоган абралi для свайго праекту вучні школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца».
Мэта праекта “Z-божжа” папулярызацыя беларускай мовы і культуры ў побыце.
Праект прызначаны прадэманстраваць, што наша родная мова – лёгкая і зразумелая, мілагучная і прывабная. Дзякуючы прагляду мультфільмаў і дзеткі, і іх бацькі змогуць атрымаць займальныя ўрокі беларускай мовы.
Глядзіце мульцікі разам, у сям’і, з сябрамі і роднымі, бо ўсё найлепшае ствараецца ў сям’і.
Арганізатары праекту запрашаюць усіх (дзяцей, бацькоў, дарослых і падлеткаў) на цыкл прагляд мульцікаў на беларускай мове “Мульт і Мова”.
Першы прагляд мульціка “Рыбка Панье” адбудзецца 7 сакавіка (субота) у 12:00 у тайм-кафэ «Неба» па адрасе вул. Ленінская, 7.
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі:
https://forms.gle/CPB9JDw5SFE1UcPZ9
Усіх удзельнікаў чакаюць у падарунак невялічкія слоўнікі па тэме. Таксама на сустрэчы гледачы змогуць праверыць сваю ўважлівасць, адказаў на некалькі пытянняў па фільме.
Мы дапаможам вам пачаць часцей ужываць родную мову ў жыцці.