Галоўная » У Магілёўскай вобласці – 217 хворых на каранавірусную інфекцыю

У Магілёўскай вобласці – 217 хворых на каранавірусную інфекцыю

На раніцу 17 красавіка ў Беларусі выявілі 4779 выпадкаў захворвання на каронавірусную інфекцыю, зь іх, паводле міністра аховы здароўя Ўладзімера Караніка:

  • у Менску — 2308,
  • у Віцебскай вобласьці — 1282,
  • у Менскай вобласьці — 588,
  • у Магілёўскай вобласьці — 217,
  • у Гомельскай вобласьці — 193,
  • у Берасьцейскай — 112,
  • найменш у Горадзенскай — 79.

Нагадаем, што на раніцу 14 красавіка ў Магілёўскай вобласці было 151 хворых на каронавірусную інфекцыю.

У Асіповічах пацьвердзілі 32 выпадкі COVID-19, зь іх 12 у мэдычных работнікаў (завёз адзін з мэдыкаў, які езьдзіў за межы гораду «ў бытавых умовах»). Усе ня ў цяжкім стане.

Паводле міністэрства, на раніцу 17 красавіка:

  • 4779 ​выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі зарэгістраваныя агулам (міністэрства называе гэта колькасьцю «людзей з наяўнасьцю каранавіруснай інфэкцыі», уключае ў яе выпісаных і памерлых);
  • 342 «паправіліся і выпісаліся», а агулам, як пазьней расказаў міністар здароўя, са стацыянараў выпісалі 582 чалавекі, якія мелі інфэкцыю або падазрэньні на яе;
  • 42 памерлі, міністэрства сьцьвярджае, што памерлыя мелі «шэраг хранічных захворваньняў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй»;​
  • колькі хворых шпіталізавалі і колькі адправілі дамоў хворымі і перасталі паведамляць, але з ранейшых зьвестак можна зрабіць выснову, што на самаізаляцыю адправілі нейкую колькасьць інфікаваных, да 634 чалавек на 14 красавіка;
  • колькі пацыентаў «маюць патрэбу ў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх», у цяжкім і крытычным стане, не паведамляецца;
  • з гэтага і з ранейшых зьвестак вынікае, што ў Беларусі зафіксавалі 575 новых выпадкаў і 2 сьмерці за дзень;
  • у краіне ад пачатку эпідэміі праведзена 86 813 тэстаў у 24 лябараторыях, у тым ліку прыватных.

Днём раней міністэрства паведамляла пра 4204 выпадкі каранавірусу (476 выпадкаў за дзень), 40 памерлых, піша Радыё Свабода.