Паводле дадзеных на 20 красавіка ў Беларусі зарэгістраваныя 6264 станоўчыя тэсты на COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі ў Тэлеграме.
Сярод іх
- у Берасьцейскай вобласьці — 185,
- Віцебскай — 1504,
- Гомельскай — 322,
- Горадзенскай — 176,
- Менскай — 789,
- Магілёўскай — 265,
- Менску — 3023.
Як удакладняе Мінздароўя, на раніцу 18 красавіка было зарэгістравана 518 новых выпадкаў, на раніцу 19 красавіка — 510, за апошнія суткі — 457 выпадкаў.
Памёр 51 пацыент «з шэрагам хранічных захворваньняў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй».
Выздаравелі і выпісаныя 514 чалавек, у цяжкім станем — 92 чалавекі.