Праект “Мульт і мова” зноў вітае аматараў роднай мовы. Навучэнцамі школы “Цяпліца” Цэнтра грамадскіх ініцыятыў падрыхтаваны чарговы паказ мультфільма на беларускай мове.
04.04.2021 ў Чытайбургу (вул. Ленінская, 7) з 14.00 да 16.00 адбудзецца паказ мультфільма “Уверх”. Як і раней, гасцей чакае беларуска-рускі слоўнік да мульта і цікавая гульня.
Уваход бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная. Спяшайцеся! Зарэгістравацца можна тут: https://forms.gle/MoYwuvFGwbh7Xofo8