У Магілёве сёння ўвечары супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі не менш пятнаццаці чалавек. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведамляюць мясцовыя праваабаронцы.
Праваабаронцы называюць прозвішчы некаторых затрыманых – гэта Павел Чаркасаў, Алег Судома, Ігар Казакоў, Павел Катляроў, Міхаіл Філіпаў, Васілій Серакоў, Віктар Галоўчыц і Альберт Алейнікаў.
Затрыманні праходзілі ў розных месцах Магілёва.
Сёння ў горадзе адбылася акцыя пратэсту, падчас якой магілёўцы выказалі сваё адмоўнае стаўленне да прайшоўшай у таемным рэжыме інаугурацыі Аляксандра Лукашэнкі. У акцыі прынялі ўдзел некалькі соцен чалавек.
Нагадаем, што раніцай у Магілеве былі таксама затрыманыя некалькі актывістаў, у тым ліку галоўны рэдактар “Магілёўскага рэгіёну” Зміцер Салаўёў і актывіст Леанід Платоненка. Вечарам Салаўёва накіравалі з Ленінскага РАУС у ІЧУ Магілёўскага аблвыканкама. Леаніда Платоненка вызвалілі без складання пратакола.
Фота: Уладзімір Лапцэвіч
Сяргей Семяновіч