Гарадскога актывіста і аўтара розных культурніцкіх праектаў з Магілёва Сяргея Пехцерава раніцай 10 верасня выклікалі позвай у Ленінскі РУУС Магілёва.
Затым патэлефанавалі ягонай жонцы і паведамілі, што Сяргей затрыманы. Прычыну затрымання не патлумачылі.
Сувязі з актывістам няма і дагэтуль.
У Мінску затрыманы Дзмітрый Семчанка, які ў жніўні сышоў з прэзідэнцкага пула.
Як паведамляе “Наша Ніва”, прыкладна а 16:30 у кватэру да былога журналіста АНТ Дзмітрыя Семчанкі прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і забралі мужчыну, гэтую інфармацыю пацвердзіла ягоная жонка Юлія.
Крыніца: “Вясна”