Галоўная » У Магілёве жанчына “пераблытала педалі” у аўтамабілі. Фота

У Магілёве жанчына “пераблытала педалі” у аўтамабілі. Фота

Сёння каля 14.00 на вуліцы Ямніцкай у Магілёве кіроўца не справілася з кіраваннем, заяжджаючы на паркоўку каля гіпермаркета “Санта”.

Жанчына патлумачыла здарэнне тым, што пераблытала педалі газа і тормаза. У выніку яе аўтамабіль знес дарожны знак і прабіў дзверы гандлёвага цэнтра.

На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Раман Ганін. Фота аўтара