У Магілёве асуджаная жанчына, якая не вярнула памылкова выдадзеныя ёй у банку грошы. Яна атрымлівала ад свайго сябра з Расіі грашовы перавод у памеры 850 расійскіх рублёў. Дзяўчына-касірка памылілася і выдала ёй 850 тысяч — гэта амаль 25 тысяч беларускіх рублёў. Менавіта ў беларускіх рублях і пажадала атрымаць грошы жыхарка Магілёўскага раёна. Паколькі сума была вялікая, большая за 1000 базавых велічынь, кліентцы прапанавалі запоўніць анкету, інфармуе sb.by.
Здымак з архіву. Фота: sb.byЖанчына не магла не разумець, што адбылася памылка. На запісе камеры відэаназірання відаць, як яна каля табло з курсамі валют на сваім мабільным тэлефоне праводзіла разлікі. Там жа відаць, што падчас атрымання грошай кліентка хутка паклала пачкі грошай у сумку, не пералічвала іх і сышла. У судзе жанчына скажа, што доўгі час жыве ў Расіі і не магла дакладна ацаніць памер сумы ў беларускіх рублях. Да суда справа магла і не дайсці. Калі банкаўскія работнікі заўважылі памылку, звярталіся да яе і да мужчыны, які адпраўляў грошы. Але яны адмовіліся вяртаць лішнюю суму. Толькі пасля гэтага і быў зварот у міліцыю.
На судзе жанчына запэўнівала, што пра памылку даведалася ўжо ў Расіі ад свайго грамадзянскага мужа. Аднак грошы не паспела вярнуць: ён іх забраў і знік. Прысуд — 5 гадоў зняволення.
Крыніца: “Еўрарадыё”