Галоўная » У Магілёве на вуліцы бачылі дзіка, ён перабягаў дарогу

У Магілёве на вуліцы бачылі дзіка, ён перабягаў дарогу

ЕЎРАРАДЫЁ

У Магілёве на вуліцы Якубоўскага бачылі дзіка. Жывёла перабягала дарогу і яе выпадкова зняў на відэа ўдзельнік суполкі Магілёў real.

Скрыншот відэа

У каментарах людзі спачатку ўспрынялі здарэнне з гумарам і нават прыгадалі, што ў горадзе раней з’яўляліся зайцы, лосі і касулі. Аднак ёсць і тыя, хто сур’ёзна засцерагаецца дзіка, бо ён лічыцца небяспечным праз свае непрадказальныя паводзіны.

Спасылка на відэа: https://vk.com/video-43113525_456239319