У Мінску каля стадыёна “Дынама” (побач з цэнтральнай аркай) з’явіцца скульптура легендарнага беларускага футбаліста Аляксандра Пракапенкі.
Праект і эскізнае рашэнне знаходзяцца на разглядзе ў камітэце архітэктуры Мінгарвыканкама і ў Міністэрстве спорту і турызму, паведамляе прэс-служба АБФФ.
Аляксандр Пракапенка скончыў сярэднюю школу № 18 горада горада Бабруйска. У пачатку 1960-х гадоў зборная па футболе гэтай школы пяць гадоў запар выйгравала Кубак дружбы для зборных школ Беларусі і Прыбалтыкі. Пачаў гуляць у 1962 у Бабруйску ў дзіцячай камандзе, затым у клубнай камандзе «Будаўнік» (Бабруйск) — 1971/72 (па чэрвень).
За мінскае “Дынама” Аляксандр Пракапенка гуляў у 1972-1983 гадах. У 1982-м стаў чэмпіёнам СССР. У футбаліста быў асаблівы стыль гульні, які вылучаўся хуткасцю, спрытам і выдатнай тэхнікай. На полі Пракапенка знаходзіўся ў пастаянным руху. У Аляксандра быў выдатны удар, прычым з абедзвюх ног.
Аляксандр Пракапенка памёр 29 сакавіка 1989-га ва ўзросце 35 гадоў, пахаваны на могілках у вёсцы Токары Бабруйскага раёна.