Пад Мсціслаўлем ДАІ зладзіла пагоню са стральбой за расіянінам, які сеў за руль у нецвярозым стане. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ МУС, інцыдэнт здарыўся сёння пад раніцу ў 3:45 на 59-м кіламетры аўтадарогі Чавусы-Мсціслаўль-мяжа Расіі каля вёскі Сапрыновічы.
Фота: БелТАНарад інспектараў ДПС на службовай машыне пераследваў аўтамабіль Audi Q7 на расійскіх нумарах. Кіроўца — 27-гадовы жыхар Смаленскай вобласці. Супрацоўнікі ДАІ мелі дакладныя звесткі, што малады чалавек п’яны. Ён не зрэагаваў на патрабаванні спыніцца.
Каб спыніць парушальніка, стралялі па колах. Кіроўцу затрымалі, склалі на яго пратакол за кіраванне ў стане ап’янення і невыкананне неаднаразовых патрабаванняў аб спыненні. Праводзіцца праверка.