Азербайждан і Арменія аднавілі ваенныя дзеянні ў Нагорным Карабаху. Бакі абвінавачваюць адно аднаго ў тым, хто справакаваў выбух агрэсіі ў спрэчным рэгіёне.
“У мэтах спынення баявой актыўнасці узброеных сіл Арменіі і забеспячэння бяспекі мірнага насельніцтва камандаванне азербайджанскай арміі прыняло рашэнне пачаць контрнаступальную аперацыю войскаў па ўсім фронце”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства абароны Азербайджана.
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян напісаў на сваёй старонцы ў ФБ, што “армія абароны Арцаха з поспехам супрацьстаіць нападу”, і заклікаў давяраць толькі афіцыйным крыніцам.
Міністэрства транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджана аб’явіла, што па ўсёй краіне рэзка абмежаваны інтэрнэт — “для прадухілення шырокамаштабнай правакацыі з боку Арменіі”.
Канфлікт ужо прывёў да гібелі мірных жыхароў рэгіёну. Выданне JAM News вядзе анлайн пра падзеі ў Нагорным Карабаху.
Крыніца: “Еўрарадыё”