Белстат апублікаваў статыстыку па колькасці нараджэнняў і смерцяў у першым квартале 2020 года ў параўнанні з леташнім перыядам.
Агулам за студзень-сакавік памерлі 31 039 чалавек, тады як год таму — 32 229. Зніжэнне смяротнасці ў першым квартале гэтага года тлумачыцца незвычайна цёплай зімой і слабою хваляй сезоннага грыпу і ВРВІ.
Аднак у некаторых раёнах краіны колькасць смерцяў анамальна вырасла і ў першым квартале.
«Наша Ніва» склала спіс райцэнтраў, у якіх колькасць смерцяў вырасла найбольш. Цяжка сказаць, ці мог гэты рост у некаторых раёнах быць звязаны з пандэміяй каранавіруса. У цэлым, эпідэмія пачалася ў Беларусі толькі ў сакавіку, а да некаторых рэгіёнаў дакацілася толькі ў красавіку. Таму звязаныя з ёй смерці будуць адносіцца пераважна да 2-га квартала года.
Райцэнтр | Смерці за 1 квартал 2019 | Смерці за 1 квартал 2020 | Прырост смяротнасці | |
1 | Глуск | 11 | 34 | 209% |
2 | Нароўля | 18 | 29 | 61,1% |
3 | Буда-Кашалёва | 17 | 27 | 58,8% |
4 | Хоцімск | 11 | 17 | 54,5% |
5 | Янава | 31 | 46 | 48,4% |
6 | Бераставіца | 11 | 16 | 45,5% |
7 | Докшыцы | 16 | 23 | 43,8% |
8 | Беразіно | 30 | 42 | 40% |
9 | Карэлічы | 24 | 33 | 37,5% |
10 | Талачын | 33 | 45 | 36,4% |
11 | Слаўгарад | 24 | 32 | 33,3% |
12 | Расоны | 18 | 24 | 33,3% |
13 | Зэльва | 18 | 24 | 33,3% |
14 | Ваўкавыск | 117 | 152 | 29,9% |
15 | Лоеў | 18 | 23 | 27,8% |
16 | Шаркаўшчына | 18 | 23 | 27,8% |