Двое малалетніх дзяцей, пакінутых без нагляду, з’елі медыкаменты.
22 красавіка ў аддзел унутраных спраў райвыканкама паступіла паведамленне з Петрыкаўскай ЦРБ, што ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы дастаўлены дзеці 2018 і 2019 гадоў нараджэння з вострым бытавым медыкаментозным атручваннем.
У час разбіральніцтва было высветлена, што іх маці, 2001 года нараджэння, на непрацяглы час пакінула дзяцей без нагляду, не абмежаваўшы іх доступ да небяспечных сродкаў. Па вяртанні застала дзяцей за паяданнем лекаў. Жанчына выклікала “хуткую дапамогу”.
Камісія па справах непаўналетніх у чарговы раз нагадвае, што бацькі нясуць перасанальную адказнасць за абмежаванне доступу дзяцей да небяспечных прадметаў, сродкаў, крыніц агню і электраэнергіі, водных аб’ектаў. Пакіданне дзяцей без нагляду нават на некалькі хвілін можа апынуцца непапраўнай бядою.
Крыніца: petrikov.by