У нумары раённай газеты «Кричевская жизнь» ад 18 верасня на апошняй дванаццатай старонцы размешчана аб’ява: “Редакция “Кричевской жизни” приглашает на работу креативных, творческих людей”. Звычайна на апошняй старонцы перыядычнага выдання знаходзіцца разнастайная рэклама, аднак нечакана з’явілася запрашэнне на працу ў мясцовую раёнку. Выснова простая – недахоп добрых кадраў, якія змаглі б працаваць у раённай газеце.
Нагадаем, што ў пачатку 2021 года адправілі на пенсію шматгадовага бясменнага рэдактара газеты «Кричевская жизнь» Таццяну Іўкіну. На яе месца прыйшла былы галоўны рэдактар хоцімскай раёнкі “Шлях Кастрычніка” Ганна Мармузевіч. Аднак, судзячы па такой аб’яве ў газеце, атрымоўваецца ў яе слабавата. Да і калі ўважліва пагартаць старонкі раёнкі, то сярод аўтараў можна сустрэць усяго тры-чатыры прозвішчы, сярод якіх ёсць і Анна Мавич – псеўданім новага галоўнага рэдактара газеты «Кричевская жизнь». А гэта значыць, што раённая газета Крычава мае вострую патрэбу ў людзях, якія разбіраюцца ў журнасцкай працы.
Алесь Крыжэвіч