У маскоўскім Сечанаўскім універсітэце скончылася клінічнае даследаванне вакцыны ад каронавірусу. Першая група добраахвотнікаў будзе выпісаная ўжо ў сераду 15 ліпеня, перадае «РИА-Новости».
Дырэктар Інстытуту медычнай паразіталогіі, трапічных і трансмісійных захворванняў Сечанаўскага ўніверсітэту Аляксандр Лукашаў адзначыў, што галоўнай мэтаю даследавання стала паказаць бяспечнасць вакцыны для чалавека.
Добраахвотнікаў падзялілі на дзве групы: першай атрымала адну дозу вакцыны, другая – дзве. Навуковец адзначыў, што ўсе ўдзельнікі выпрабаванняў добра пачуваюцца, адзінае што мелі павышаную тэмпературу цела пасля вакцынацыі. Яны знаходзіліся доўгі перыяд у самаізаляцыі, каб выключыць заражэнне каронавірусам.
Менавіта ізаляцыя негатыўна адбілася на псіхалагічным стане людзей: у групах узнікалі канфлікты, прышлося нават скарыстацца псіхалагічнай дапамогаю.
Ужо хутка ўдзельнікі выпрабаванняў здолеюць вярнуцца да нармальнага жыцця: выпіска плануецца 15 і 20 ліпеня.
«На гэтым этапе была паказаная бяспека вакцыны… Бяспека вакцыны пацверджаная. Яна адпавядае бяспецы тых вакцынаў, якая прысутнічае на рынку» – распавёў Лукашаў.
Далейшы план распрацоўкі вакцыны будзе залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі і магчымасцю маштабавання вытворчасці.
Клінічныя выпрабаванні вакцыны пачаліся 18 чэрвеня.
Апроч Расеі вакцыну ад каронавірусу распрацоўваюць і амерыканскія навукоўцы. Фінальныя тэсты прэпарату амерыканская кампанія «Moderna» правядзе ў ліпені.
КТ belsat.eu