Першае паведамленне на краязнаўчую тэму ў вядомага шклоўскага краязнаўцы Аляксандра Грудзіны з’явілася 16 лютага 1980 года ў раённай газеце “Ударны фронт” пад назвай “Ветэран ў страі”. З таго часу прайшло 40 гадоў.
На гэтым тыдні на кватэру да Аляксандра Грудзіны завіталі яго бліжэйшыя сябры. Нагода візіта – 40-годдзе краязнаўча-даследчай дзейнасці па выучэнню мясцовай гістарычнай спадчыны.
Безумоўна, першае пытанне, на якое давялося адказваць Аляксандру Пятровічу, гэта: “Як жа пачалася такая пільная ўвага да родных мясцін?”.
Адказ на гэта пытанне суразмоўца пачаў з часоў вучобы ў сярэдняй школе. У пачатку 60-х гадоў школа, дзе давялося вучыцца будучаму даследчыку, была адзіная двухпавярховая школа ў горадзе Шклове. Побач знаходзіўся былы будынак гарадской ратушы, які меў мясцовую назву “каланча”. Кожны дзень, знаходзячыся на школьным двары, у навучэнцаў погляд міжволі сустракаўся з гэтым старажытным, паўразбураным будынкам з вежай. Унутраныя пакоі са скляпеннямі, высокая вежа і цагляная муроўка падзямелляў заўсёды вабіла і прыцягвала. Будынак, у асноўным, з’яўляўся безгаспадарчым, таму была магчымасць вольна наведаць яго і “па-свойму” вывучаць.
Аляксандр Пятровіч успамінаў: “У дзіцячай свядомасці мроіліся неверагодныя падзеі, якія нібыта тут павінны былі адбывацца ў мінулым. Сярод бітай цэглы і смецця вельмі хацелася “нешта” знайсці і даведацца аб якой-небудзь цікавай падзеі”.
Потым была вучоба ў сельскагаспадарчай акадэміі. На той час (1972 – 1977 г.г.) у акадэміі вучыліся студэнты з розных куткоў Беларусі, іншых рэспублік былога СССР, а таксама шмат студэнтаў з замежных краін. Безумоўна, за гады вучобы сярод студэнтаў неаднойчы ўзнікалі самыя разнастайныя спрэчкі, дыспуты, або проста пачыналася гаворка, дзе заўсёды можна была пачуць: “А вось у нашым горадзе”, або “А вось у нашым раёне…“ і потым суразмоўца паведамляў нешта цікавае са сваіх родных мясцін. Каб падтрымліваць размову, трэба было добра ведаць усё, што звязвала з тваім родным кутком. Аляксандр Пятровіч успамінаў, што “Іншы раз нават даводзілася ісці ў бібліятэку і шукаць звесткі “пра Шклоў”.
Пасля заканчэння акадэміі пачалася праца ў Шклове. Шклоўская раённая газета “Ударны фронт” заўсёды друкавала інфармацыю па гісторыі Шклоўшчыны. Асабліва цікавыя паведамленні рабілі ўжо сталыя мясцовыя краязнаўцы Лявон Анціпенка, Міхаіл Ільюшэнка, Іван Кулікаў, Іван Маісеяў. Знаёмства бліжэй з гэтымі цікавымі людзьмі паспрыяла захапленню, і між волі Аляксандр Грудзіна таксама становіцца даследчыкам Шклоўшчыны. З цягам часу з’явілася жаданне паспрабаваць сябе ў якасці аўтара. І вось 16 лютага 1980 года з’явіўся ў раённай газеце першы артыкул “Ветэран у страі”. У сваю чаргу, праз краязнаўства, пачалося ўспрыманне і дадатковае вывучэнне гісторыі, культуры, веравызнанняў беларускага народа. Гэта таксама дапамагло палюбіць родную мову.
На пытанне: “Хто з’яўляецца Вашымі настаўнікамі?
Прагучаў наступны адказ: “Сваімі настаўнікамі ў даследчыцкай працы лічу былога рэдактара раённай газеты «Ударны фронт» Лявона Анціпенку і навукоўца, былога рэдактара альманаха «Магілёўская даўніна» Аляксандра Агеева”.
Былі шматлікія іншыя пытанні, успаміны з гісторыі Шклоўшчыны і з асабістага жыцця. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі ў галіне турыстычна-краязнаўчай дзейнасці.
Гістарычная даведка:
Аляксандр Пятровіч Грудзіна нарадзіўся 23 мая 1954 года ў горадзе Шклове Магілёўскай вобласці. У 1977 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці інжынер – механік. Працаваў у Шклоўскай райаграпрамтэхніцы, вучэбным камбінаце, Шклоўскім райкаме КПБ. З 1991года, выкладчык Шклоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №12.
Вынікам шматгадовай даследчыцкай працы з’явілася аўтарскія кнігі:
– “І родныя сэрцу мясціны…” (некалькі нарысаў па гісторыі горада Шклова), якая пабачыла свет у 2007 годзе;
– “Мой радавод, мая сям’я”, якая пабачыла свет у 2011 годзе
Асобныя звесткі па гісторыі Шклоўшчыны ўвайшлі ў наступныя кнігі:
1.Памяць. Гісторыка – дакументальная хроніка. Шклоўскі раён. Мінск, «Універсітэцкае», 1998 год.
- «Гістарычныя лёсы верхнега Падняпроўя». Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. Магілёў, 1995 год.
- Гісторыя Беларускага Падняпроўя. Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. Магілёў, 1999 год.
- Проблемы археологии и древняя история Верхнего Поднепровья и соседних территорий. МГУ имени А.Кулешова. Могилев, 2002 год.
- Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць. Упраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама. Магілёў, 2003 год.
- Наш регион. Шкловский район. Из прошлого в будущее. Под общей редакцией кандидата экономических наук Мигурского П.С. Шклов, 2006 год.
- Гістарычнае і сацыякультурнае развіццё Магілёва. УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”, УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова”, УК “Музей гісторыі Магілёва”, Магілёў, 2007 год.
- Кастусёў Р.А., Мігурскі П.С. Шклоўскі раён, стратэгія развіця. Мінск, 2007 год.
- Другая сусветная вайна ў лёсе беларускага горада. УК “Музей гісторыі Магілёва”, УК “Цэнтральная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва”. Магілёў, 2009 год.
- Проблемы и перспективы становления гражданского общества. Учреждение образования «Могилевский государственный университет продовольствия». Часть 2, Могилев, 2010 год.
11.Магдэбургскае права на Магілёўшчыне: учора, сёння, заўтра. Сацяльна-культурнная ўстанова “Рэгіянальнае бюро стратэгія развіцця і міра”, Рэспублікаская праваабаронча-асветніцкая арганізацыя Рух “За свабоду”, Магілёў, 2012 год.
- Деды: Дайджест публикаций о белорусской истории. Специальный выпуск (Репринт №№1-5) /Составленное, научное редактирование А.Е.Тараса. Минск: Харвест, 2013. – 944с.
- Этнічная, моўная і культурная разнастайнасць у сучаным грамадстве. Зборнік навуковых прац удзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі 29-30 мая 2014 года. Магілёў, 2014 год.
- Разделенные войной. Дети войны вспоминают: Быхов, Шклов. В двух книгах. Книга 1. Составители: И.Шендерович, А.Литин. – Могилев, 2014 год.
- Гісторыя Магілёва: Мінулае і сучаснасць. Зборнік навуковых прац удзельнікаў IX Міжнароднай навуковай канферэнцыі 25-26 чэрвеня 2015 года. Магілёў, МДУХ, 2015 год.
- Магдэбургкае права на Магілёўшчыне. Зборнік навуковых прац. Магілёў, ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, Грамадская ініцыятыва “Еўрапейскі ўсход Беларусі”, 2015 год.
- Ад Магдэбургскага права да сучаснага самакіравання. Зборнік навуковых матэрыялаў. ПКАУ “Магілёўскі маладзёжны цэнтр”, Грамадзянская ініцыятыва “Грамадскі магістрат”. Магілёў, 2017 год.
- Узел жизни. Могилев, 2017 год.
- Гісторыя Магілёва: Мінулае і сучаснасць. Зборнік навуковых прац удзельнікаў X Міжнароднай навуковай канферэнцыі 25-26 мая 2017 года. Магілёў, 2017 год.
- Куляшоўскія чытанні. Збрнік навуковых прац па матэрыялам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі 18-19 красавіка 2019 года. Магілёў, МДУ імя А.А. Куляшова, 2020 год.
- Шклоў і Шклоўскі раён: зборнік навуковых артыкулаў. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. Мінск, “Беларуская навука”, 2020 год.
Пра апошнія дзве кнікі “Магілёскі рэгіён” паведамляў раней.
Артыкулы па краязнаўчай тэматыцы друкаваліся ў краязнаўчых зборніках:
“Магілёўшчына” №5 1994 год, №6 1995 год, №7 1997 год, №8 1998 год, №11 2011 год, №12 2014 год, №14 2018 год;
“Краснапольскія краязнаўчыя чытанні” 2005 год;
“Клімавіцкія краязнаўчыя чытанні” 2006 год;
“Культура праз прызму духоўнасці” 2007 год;
“Шклоўскі раён: шлях праз стагодзі” 2008 год;
Альманах “Магілёўская даўніна”: №4 1996 год, №5 1997 год, №9 2001 год;
Часопісы:
“Ave Maria” №12 1998год, №1-2 2002 год;
“Магілёўскі мерыдыян”. Том сёмы (2007 – №3 – 4 (10-11), Магілёў, 2007 год;
Дайджест публикаций о белорусской истории «Деды» №4 2010 год;
“Наша гісторыя” №8 (13) 2019 год.
Удзельнік падрыхтоўкі да друку буклета “Шклоў Шклоўскі раён Шлях праз стагоддзі” Мінск, 2007 год. Неаднаразова друкаваўся ў перыядычных выданнях: “Настаўніцкая газета”, “Наша слова”, “Краязнаўчая газета”, “Могилевские ведомости», раённая газеца “Ударны фронт”, аматарска-пазнавальна-аналітычных газетах “Шклоўскія навіны” і “Шклоў-інфо”. Аўтарская праграмма “Шклоў – гісторыя і сучаснасць”, разлічаная на вучняў старэйшых класаў, зацвержана Магілёўскім абласным інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў адукацыі 6.06.2002 года. Удзельнік стварэння пакоя баявой і працоўнай Славы Шклоўскай райаграпрамтэхнікі і гістарычна – краязнаўчага музея Шклоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №12. Неаднаразовы ўдзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных навукова – практычных і краязнаўчых канферэнцый. Удзельнік Першага з’езду беларусаў свету (Мінск, 1993 год). Сябр ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” і ГА “Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошуковы клуб «ВИККРУ». Прозвішча згадваецца ў кнізе “Кто есть кто в Республике Беларусь». Том 1 (Наука и образование), Энциклопедикс, Минск, 2001 год, С.186. Дыпламант конкурса «За лепшы твор аб Радзіме” газеты Шклоў-інфо (2009 год). Адзначаны падзякай Інстытута Гісторыі Нацыянальнай Акалэміі Навук Беларусі за захаванне і развіццё культурнай спадчыны Шклоўскага краю (2018 год).
Максім Баравік