Як распавёў сваякам адзін са зняволеных папраўчай калоніі №17 у Шклове, што, калі палітвязні адказваюць на лісты падтрымкі чужых людзей, то іх адпраўляюць у штрафны ізалятар.
“Прыходзяць лісты, вельмі рады падтрымцы, але калі адпісвацца на лісты чужых людзей, то адразу трапляеш у ШІЗА”, — перадаюць “Вясне” словы палітзняволенага сваяка.
На дадзены момант у ВК №17 знаходзіцца 39 палітвязняў. Сярод іх — палітык Павел Севярынец, бубнач Аляксей Санчук, пінскі акцёр Сяргей Волкаў, асуджаны да 10 гадоў прадпрымальнік Аляксандр Троцкі, валанцёр штаба Бабарыка Ігар Ярмолаў і іншыя. Поўны спіс вязняў шклоўскай калоніі можна знайсці ў табліцы “Вясны”.
Працягвайце падтрымліваць палітвязняў, нават калі не атрымліваеце адказаў на свае лісты.