Прайшло паўтары дзесяцігоддзя, як адчыніў свае дзверы гістарычна – краязнаўчы музей Шклоўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №12.
На мінулым тыдні гэты гістарычна-краязнаўчы куток ў адукацыйнай установе наведаў былы выкладчык ліцэя і першы кіраўнік музея Аляксандр Грудзіна. Як і ў ранейшыя гады, гэты неабыякавы чалавек, зноў прынёс у падарунак музею новыя эксапанаты. На гэты раз музейная экспазіцыя папоўнілася артэфактамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў.
Знаходзячыся на пенсіённым адпачынку, Аляксандр Пятровіч, па-ранейшаму дапамагае ў арганізацыі і прынімае непасрэдны ўдзел ў выхаваўчых мерапрыемствах навучальнай установы гістарычна-краязнаўчага накірунка. На адным з апошніх мерапрыемстваў пад назвай “Слёзы на мраморе Хатыни” ён выступіў з паведамленнем пра вёску Сметанічы Шклоўскага раёна, якую таксама нападкаў трагічны лёс падчас апошняй вайны.
Скарбонка музея усе мінулыя гады дапаўняецца новымі экспанатамі. Шмат прадметаў і дакументаў паступае ад дабраахвотнікаў, якія цікавяцца і клапоцяцца жыццём музея. Не толькі непасрэдна інжынерна – педагагічныя работнікі і навучэнцы ліцэя актыўна дапамагаюць музею. Немагчыма было б здзесніць задуманнае без шчырай і бескарыснай дапамогі былога выхаванца вучэбнай установы Сяргея Уладзіміравіча Харланцьева. Гэты неабыякавы чалавек і аматар гісторыі, асабліва ваеннай, перадаў музею шмат экспанатаў. Значную частку экспанатаў таксама перадаў музею ваенна – патрыятычны клуб “Пошук”, які ўзначальвае Валерый Мікалаевіч Сёмушкін. І як вынік, у сучасны момант музей налічвае больш як 200 экспанатаў асноўнага і дапаможнага фондаў.
Як зараз жыве музей? Якія вынікі яго дзейнасці? На гэтыя пытанні адказала педагог ліцэя і сучасны кіраўнік гістарычна-краязнаўчага музея Іллюшэнка Алеана Аляксееўна: “Першы вынік – музей наведала шмат гасцей. У кнізе водгукаў можна пабачыць запісы не толькі жыхароў Шклоўшчыны, але і гасцей з Магілёва, Мінска, Гомеля іншых куткоў Беларусі. Наведалі наш музей госці з Масквы, Санкт – Пецярбурга, Мурманска, нават госці са Швецыі. Але галоўны вынік – музейную экспазіцыю пабачыла шмат моладзі і ў першую чаргу навучэнцы нашага ліцэя. Назіраючы за моладзю, можна ўпэўнена канстатаваць: у агульнай большасці з іх убачанае выклікала сапраўдную цікавасць”.
Далей Алена Аляксееўна распавядала, што з улікам створанага музея ў навучальнай установе склалася адпаведная сістэма выхаваўчай работы. Як паказала практыка, першакурснікі патрабуюць да сябе больш пільнай увагі. І гэта зразумела, таму што імі зроблены першы крок у самастойнае жыццё. Менавіта для тых, хто ўпершыню пераступіў парог ліцэя, куратары груп у першы месяц вучобы арганізуюць экскурсію ў музей. У адпаведнасці з планам работы кожны год у ліцэі праходзяць канферэнцыі, круглыя сталы і віктарыны па гістарычна – краязнаўчай тэматыцы. За апошнія гады прайшлі канферэнцыі і круглыя сталы пад назвамі: “Хрысціянскія святыні Шклова”, “Трагедия населения города Шклова в начальный период Великой Отечественный войны”, “Мой родны кут”, “Мой радавод, мая сем’я”, “Вуліцы нашага дзяцінства” і іншыя. У выкладчыкаў прадметаў гуманітарнага цыкла і ўвогуле ў выхаваўчай працы з’явілася магчымасць выкарыстоўваць музейную экспазіцыю і існуючыя экспанаты для правядзення ўрокаў і выхаваўчых гадзін.
Музей ліцэя – гэта два зала:“Вялікая Айчынная вайна” і “Этнаграфія і быт”. Дадаткова створана невялікая выстава пад назвай “З гісторыі вымяральна – вылічальнай тэхнікі”. На ёй прадстаўлены прадметы, пры дапамозе якіх людзі лічылі і рабілі разнастайныя вымярэнніі. Пачынаюць выставу старадаўнія вагі (бязмены), якія з’яўляюцца таксама гербам горада Шклова. Тут можна пабачыць лічыльнікі, якія раней выкарыстоўваліся ў гандлёвых кропках, арыфмометр, першыя калькулятары, лагарыфмічныя лінейкі, і як вынік тэхнічнага прагрэсу, завяршае выставу – камп’ютар.
У сучасны момант таксама праводзіцца работа па набыццю старажытных і рэдкіх кніг і афармленню адпаведнай музейнай выставы. Першыя кнігі для нашага музея прапанаваў былы навучэнец ліцэя Вадзім Шолахаў. Гэта знакамітае выданне Уладзіміра Даля “Толковый словарь живого Великорусского языка”. Потым з’явіліся іншыя прапановы і сёння ўжо ў нашай скарбонцы ёсць рэлігійнае выданне 19 стагоддзя, вучэбнік па гісторыі, які пабачыў свет у горадзе Петраградзе у 1917 годзе, цікавыя кнігі сярэдзіны 20 стагоддзя і іншыя. Сёння можна з пэўнай адказнасцю сказаць, што музей ліцэя жыве і папаўняецца.
Харытон Васільевіч