19 сакавіка 2020 года ў Шклоўскім дзяржаўным прафесійным ліцэі №12 прайшло мерапрыемства пад назвай “Слёзы на мраморе Хатыни”.
На выхаваўчую гадзіну ў вучэбнай аўдыторыі сабраліся навучэнцы, выкладчыкі, майстры вытворчага навучання, прадстаўнікі адміністрацыі навучальнай установы. Распачалося мерапрыемства ўступным словам выкладчыка Алены Аляксееўны Ільюшэнкі. Потым прысутным быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Мемарыяльны комплек “Хатынь”.
З падрыхтаванымі відэапрэзентацыямі і падрабязнымі паведамленнямі пра асноўныя аб’екты мемарыяльнага комплекса “Хатынь” выступілі навучэнцы ліцэя: Галушкоў Мікіта, Хамзін Раман і Маціеўская Паліна. Выкладчык і краязнаўца Аляксандр Пятровіч Грудзіна зрабіў падрабязнае паведамленне пра мясцовую вёску Смятанічы Шклоўскага раёна, якая таксама пад час вайны, паўтарыла трагічны лёс Хатыні.
Потым удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі ў галіне вывучэння і захавання ўсенароднай памяці трагічнай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Вынікі падвяла Алена Ільюшэнка: “Мемарыяльны комплекс «Хатынь» – мемарыял у памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і велізарнага ўнёску беларускага народа, які прынёс незлічоныя ахвяры ў імя перамогі. Пра гэта нам ніколі нельга забываць.”. На мерапрыестве ніхто не застаўся раўнадушным.
Гістарычная даведка: Чрезвычайная государственная комиссия по расследованию и установлению злодияний немецко-фашистских захватчиков на территории Шкловского района установила: 22 июня 1942 года в деревню Сметаничи Толкачёвского сельсовета прибыл немецкий карательный отряд, окружил деревню, народ согнали в один дом и сожгли. Тех, кто убегал, фашисты расстреливали. Многие дети были спрятаны в поле, гитлеровцы находили и живых бросали в огонь. На крыки и стоны горящих людей людей немцы смеялись и танцевали. Потом они подожгли всю деревню, тех, кто был убит вблизи горящего дома, бросали в огонь. Всего в деревне Сметаничи сожжено 74 человека. Акт составлен 18 декабря 1944 года в городе Шклове.
Алесь Грудзіна