У Шклове 23 студзеня ў грамадскім цэнтры “Мост” адбылося сумеснае пасяджэнне грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”.
На пачатку пасяджэння адбылася справаздача дзейнасці Шклоўскай раённай арганізацыі ТБМ за 2018 год, з якой выступіў старшыня Шклоўскай раённай арганізацыі ТБМ Аляксандр Грудзіна.
Таксама перад удзельнікамі пасяджэння выступіў Старшыня Магілёўскай абласной рады Таварыства беларускай мовы, беларускі пісьменнік Міхась Булавацкі.
Прысутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні выступоўцам. Потым удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі па дзейнасці мясцовага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” і Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі далейшыя планы сваёй дзейнасці ў новым 2019 год. Сярод іншых накірункаў працы вырашана зноў вярнуцца да пытання ўвекавечанню ў горадзе Шклове памяці пісьменніка Міхася Зарэцкага.
Арганізатарамі сустрэчы выступілі грамадзянская ініцыятыва “Шклоўскі магістрат” і раённая арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”. Вёў сумеснае пасяджэнне і падвеў вынікі дзейнасці Рыгор Кастусёў, кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат”.
Алесь Грудзіна