Прэзентацыя ўнікальнага музычнага інструмента адбылася 29 верасня 2021 года ў шклоўскім касцёле святых Пятра і Паўла.
Арган — звыклы атрыбут каталіцкага храма. Звыклы, але неабавязковы. Аб чым сведчыць прыклад Шклоўскага касцёла. Калісьці службы тут вяліся ў суправаджэнні аргана. Аднак ў часы ваяўнічага атэізму гэты музычны інструмент ужо быў незапатрабаванасці. Іншыя гукі напаўнялі тады сцены зачыненага храма. Тут быў адкрыты кінатэатр.
Гаворыць ксёндз Міхал Бубен: “Думка пра арган даўно лунала марай. Набыццю аргана папярэднічала вялікая праца. І вось дзякуючы дабрадзеям і не абыякавым людям з нямецкага горада Шутгард арган славутай фірмы KIENLE з’явіўся у Шклове. І сёння, калі каталіцкі Касцёл адзначае свята св. Міхала Арханёла, падчас урачыстай святой Імшы, мы будзем маліцца за фундатараў і усіх тых, хто дапамагаў і садзейнічаў каб гэты музычны інструмент апынуўся ў Шклоўскай святыні. Гук аргана — сімвал песні, якую ўзносім Пану Богу. Божа, благаславі гэты арган!“.
Непасрэрна перад св. Імшой асвячэнне аргана здзейсніў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў на Беларусі – біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які пасля і ўзначаліў святочную Літургію.
Інструмент загучаў пасля адмысловага абрада. Спачатку біскуп нібыта вёў дыялог з інструментам – на кожную частку малітвы асвячэння інсктрумент адказваў адпаведнай ігрой, пасля чаго, іерарх разам з настаяцелям парафіі – ксяндзом Міхалам Бубенам, у літургічнай асісце, падняўшыся на касцёльныя хоры ( месца, дзе стаіць інструмент), здзейснілі акаджэнне ладанам і акраплення святой вадой.
Гукі сапраўды незямной, Боскай музыкі агучылі сцены, які столькі ўсяго пабачылі за многія гады свайго існавання. Але выстаялі, захавалі сябе ў імкненні падарыць чалавечым душам святло ісціны.
Пасля Літургіі, спадарыня Марыя Новікава – арганістка мінскага касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл), прэзентавала магчымасці аргана, выконваючы на ім шэдэўры Баха, Моцарта і Качыні.
Даведка: Музычны інструмент выраблены фірмай KIENLE, Германія. Мадэль – TKM II, 40 рэгістраў, 2 мануала + педаль.
Ісай Зеновіч