Цікавая аналогія -падчас другой сусветнай вайны нацысты нашывалі яўрэям жоўтыя “зоркі Давіда”.
У калоніі ў Шклове “палітычным” нашываюць жоўтыя біркі, паведаміла журналістка Вольга Быкоўская.
Атрымалі першы ліст ад палітвязня, гродзенскага каардынатара Руху “За Свабоду” Вітольд Ашурак з месца, куды яго адправілі адбываць пакаранне, піша Вольга.
“Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк”, – піша Вітольд.
Ён лічыць, што досвед Другой сусветнай вайны будзе вельмі карысным у нашых умовах.
Палітык просіць перадаць, каб тыя, хто пісаў лісты
і не атрымаў адказу, не хваляваліся. Усё будзе. Пішыце палітвязням, яны сядзяць за нашу свабоду.
Адрас для лістоў: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8 Вітольду Міхайлавічу Ашурку.