У Шклове ў 2007 годзе быў устаноўлены помнік агурку, які канчаткова замацаваў за горадам незвычайны статус. Арыгінальны помнік, а таксама велічны будынак ратушы — самыя вядомыя і пазнавальныя сімвалы Шклова. Іх выявы можна ўбачыць на турыстычных буклетах, інтэрнэт-парталах, праз гэтыя аб’екты абавязкова пралягаюць экскурсійныя маршруты. Усяго на Беларусі існуе два помніка агурку – Шклове і ў палескіх Альшанах. Абодвы паселішчы здаўна славяцца агурковым промыслам.
У сваю чаргу, нельга забываць і пра вагі — галоўны сімвал гарадскога герба. Паміж агуркамі, ратушай і вагамі існуе своеасаблівая сувязь. Вагі вызначалі пакупніку неабходную колькасць агуркоў, што прадаваліся на рыначнай плошчы, якая размяшчалася каля ратушы. Так было, напрыклад, у ХІХ стагоддзі. Цяпер жа рыначнай плошчы няма, а вось менавіта вагі і агуркі заўсёды выручалі ў смутныя гадзіны жыцця і па-ранейшаму прыносяць карысць мясцоваму насельніцтву.
У так званыя “ліхія 90-я” менавіта агуркі прыйшлі на дапамогу і нашаму сямейству. Як раз у тыя часы дзеці пачалі вучыцца ў вышэйшых навучальных установах. Да гэтага трэба дадаць, што меньшая дачушка вучылася платна і кошт навучання па тагачасным меркам быў вельмі істотны. На рабоце пачаліся затрымлівацца заробкі. Інфляцыя “з’ела” грошы, якія былі назапашаны ў мінулыя гады і захоўваліся ў ашчаткасах. Пачаліся пошукі дадатковага заробка. Давялося папрацаваць будаўніком, гандляром, ахоўнікам і нават каміваяжорам.
Між тым, галоўнай крыніцай папаўнення сямейнага бюджэта становіцца дзейнасць па вырошчванню і гандлю агуркамі. Менавіта гэты накірунак працы дазволіў у будучым забяспечыць вучобу дзяцей, набыць асабісты аўтамабіль і адсвяткаваць два вяселлі дзяцей. Да таго ж, другое вяселле, адбылося ў сталічным Мінску, дзе кошт адпаведных паслуг значна даражэйшы.
Аднак сёння, ад “агурэчнай працы”, засталіся не толькі станоўчыя ўспаміны. Вырошчванне і гандль агуркамі гэта вельмі напружаная і цяжая работа. Падчас сезона працоўны дзень пачынаўся з ранку ў агародзе. Трэба была выбраць усе агуркі ў шклярніцах або ў “дугаг” пад плёнкай. Потым агуркі памыць, пасартаваць і спакаваць. Бліжэй да вечара неабходна было паліць увесь агарод. Праца доўжылася амаль да познягя вечара. На другі дзень раніцай, недзе а 4-й, або 5-й гадзіны, у залежнасці ад адлегласці да горада дзе запланаван гандль, пачыналася пагрузка агуркоў у аўтамабіль. Прыбыўшы на месца гандлю трэба была аплаціць кошт аналіза якасці агуркоў, за гандлёвую кропку, за паркоўку аўтамабіля. А на рынках у гарадах Смаленск і Віцебск, дзе ў асноўным давялося гандляваць, гандляры вымушаны былі яшчэ і аплочваць вымагальніцтва крымінальных дзялкоў, якіх шмат развялося ў тыя складаныя гады. А на другі дзень усё пачыналася зноў: праца на агародзе, дарога і гандль.
“Агурэчная праца” прыносіў даход, але і неабыходзілася без ахвярнасці. Цяжкая праца паступова знішчала фізычнае і псіхалагічнае здароўе. Былі выпадкі калі людзі проста паміралі ў шклярніцах, або з-за стомленнасці засыналі за рулём аўтамабіля. Таму і помнік агурку ў Шклове невыпадковы, а па сапраўднаму выпакутаваны мясцовымі жыхарамі цяжкай і шматгадовай працай. І гэта сапраўды, адзін з сімвалаў нашага горада.
Гістарычная даведка: Агуркі людзі началі вырошчваць як культурную расліну каля 5-6 тысяч гадоў таму. Радзіма гэтай расліны – трапічныя і субтрапічныя раёны Індыі, падножжа Гімалаеў. Там продкі агурка да гэтага часу растуць у натуральных умовах. З Індыі агурок распаўсюдзіўся спачатку па Азіі. А больш як 3 тысячы гадоў таму ён патрапіў і ў Егіпет. У часы Карла Вялікага (канец VIII стагоддзя) яны ўжо былі распаўсюджаныя па ўсім Захадзе. А да славян агурок трапіў з Візантыі ў другой палове першага тысчагоддзя. Непасрэдна пра агуркі ў Шклове ў гістарычнай літаратуры згадваецца яшчэ ў XVI стагоддзі. Дыпламат і вандроўнік Сігізмунд Герберштэйн наведаў Шклоў у 1526 годзе і зрабіў запіс пра шклоўскія агуркі ў сваім дзённіку.
Алесь Грудзіна