28 красавіка 2021 года ў Шклоўскім гістарычна-краязнаўчым музеі прайшлі VIII раённыя краязнаўчыя чытанні імя М.Ф. Іьюшэнкі пад назвай “Забытыя старонкі гісторыі Малой Радзімы”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі школьных музеяў, творчых аб’яднанняў, педагогі-гісторыкі, краязнаўцы. Прыехалі на краязнаўчыя чытанні ў Шклоў і госці з суседняга Магілёва, у тым ліку і супрацоўнікі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р.Раманава. Прысутнічалі журналісты раённай газеты “Ударны фронт” і інтэрнэт-партала “Магілёўскі рэгіён”
Распачаліся чытанні аглядам абноўленнай экспазіцыі музея. Потым, з уступным словам, выступіла дырэктар музея Ларыса Сельвестрава. Кіраўнік установы падрабязна азнаёміў прысутных з асноўнымі накірункамі работы музея па пошуку, вывучэнню і сістэматызацыі краязнаўчага матэрыяла па гісторыка-культурнай спадчыны Шклоўшчыны і падзяліўся з вопытам работы ў гэтым накірунку.
Потым прагучалі даклады ўдзельнікаў. Найбольшую цікавасць у прысутных выклікалі паведамленні: “Партизанския командиры Шкловщины”, аўтар Фёдар Свінціцкі, Магілёў, “Першы Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі”, аўтар Рыта Мішына, ДУА “Забродская сярэдняя школа” Шклоўскага раёна, “З гісторы вёскі Крывель”, аўтар Юрый Махорін, вёска Крывель Шклоўскага раёна, “Могилев в годы оккупации в период Великой Отечественной войны”, аўтар Аляксандра Буракова, Магілёў, “Свята Барыса і Глеба на Шклоўшчыне”, аўтар Васіль Кавалёў, вёска Чарнаручча Шклоўскага раёна, “Ахвяры мінулай вайны”, аўтар Уладзімір Харланцьеў, вёска Загорье Шклоўскага раёна, “Могілкі Шклова”, аўтар Аляксандр Грудзіна, Шклоў. Таксама прагучалі цікавыя паведамленні кіраўнікоў школьных музеяў з гарадской гімназіі і аграгарадкоў Аляксандрыя і Фашчаўка. Цудоўна дапоўнілі краязнаўчыя чытанні аматарскія спевы і вершы Мікалая Пунчанкі.
Удзельнікі семінара абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі ў галіне вывучэння і захавання гісторыка-культурнай спадчыны і далейшым супрацоўніцтве. Сустрэча прайшла цікава і, безумоўна, вельмі карысна.
Алесь Грудзіна