Галоўная » У Шклове распачата будаўніцтва чарговай шматпавярхоўкі

У Шклове распачата будаўніцтва чарговай шматпавярхоўкі

У Шклове ў апошнія пяць гадоў распачата будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў.

Чарговы васьміпавярховы жылы дом сёлета пачалі будаваць па вуліцы Энтузіастаў. Гэта ўжо чацвёрты па ліку шматпавяхоўны жылы дом у Шклове.

Будаўніцтва дома разбіта на дзве чаргі. Першая чарга – 40 кватэр, другая – 64 кватэры. Сцены будынка ўяўляюць элементы буйнапанельнага дамабудавання серыі МГ 90-3-10Т-02. Агульная плошча першай чаргі складае – 2271 м2.

Будаўніцтва здзейсняе Круглянская ПМК – 266.

Алесь Грудзіна