У Шклове 16 лютага ў грамадскім цэнтры “Мост” адбылося сумеснае пасяджэнне грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і мясцовых структур: раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны”, партыі БНФ, Руху “За Свабоду”.
На пачатку пасяджэння адбыўся прагляд фільма “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, які прэзентавалі Паліна Сцепаненка, літаратар і актывіст кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, і рэжысёр фільма Віктар Траццякоў. Пасля прагляда фільма прысутныя мелі магчымасць задаць свае пытанні яго аўтарам. Адбылася дыскусія, абмен думкамі і меркаваннямі.
Другім пытаннем, якое была абмеркавана на пасяджэнні, было стварэнне пры пры раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” аматарскага “Літаратурнага салона”. З паведамленнямі выступілі Аляксандр Грудзіна, старшыня Шклоўскай суполкі ТБМ і грамадскія актывісты, аматары літаратурнай творчасці Пётр Мігурскі і Аляксандр Новікаў.
Таксама з паведамленнямі выступілі прысутныя госці: Юрый Нагорны, старшыня Аршанскай арганізацыі ТБМ, Леанід Падбярэцкі, сябар Руху “За Свабоду”, Вольга Быкоўская, сябра Рады Руху “За свабоду”, Людміла Драпеза, філолаг.
Удзельнікі пасяджэння абмяняліся думкамі, меркаваннямі і прапановамі. Было вырашана стварыць аматарскі “Літаратурны салон” пры Шклоўскай арганізацыі ТБМ, які павінен насіць імя Міхася Зарэцкага, беларускага пісьменніка, чыё дзяцінства прайшло ў Зарэчным Шклове.
Вёў сумеснае пасяджэнне і падвеў вынікі Пётр Мігурсі, намеснік грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” і каардынатар Руху “За Свабоду” у Магілёўскай вобласці.
Алесь Грудзіна