Па інфармацыі Слаўгарадскага райвыканкама, 26 лістапада адбылося перазахаванне рэшткаў чырвонаармейцаў у Слаўгарадзе і аграгарадках Свенск, Лапацічычы і вёсцы Аляксандраўка-1.
Астанкі чырвонаармейцаў былі падняты гэтай восенню сябрамі ваенна-патрыятычнага клуба «Вікру» і байцамі 52-га асобнага спецбатальёна Мінабароны падчас палявой экспедыцыі «Сожскі рубеж-2021».
Усе загінуўшыя ў ліпені-жніўні 1941 года – байцы 710-га стралковага палка 219-й мотастралковай дывізіі 25-га мехкорпуса. Устаноўлены імёны сямі герояў (з 28), якія загінулі ў раёне ў 1941 годзе устаноўлены:
Барыс Герасімавіч Святлічны,
Іван Сяргеевіч Судакоў;
Міхаіл Ягоравіч Уткін;
Гурый Ананіевіч Канавалаў;
Фёдар Мікітавіч Папоў;
Аляксей Кузьміч Барысаў
Васіль Васільевіч Самасюк.
На ўрачыстае перапахаванне прыехалі радныя і блізкія некаторых з загінуўшых чырвонаармейцаў, дэлегацыя з Тульскай вобласці, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дзяржаўных устаноў вобласці.
Памяць герояў на мітынгу-рэквіеме “Іх подзвіг будзе жыць вечна” ў гарадскім парку Слаўгарада ўшанавалі зброевымі залпамі і хвілінай маўчання. Прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама, Слаўгарадскага райвыканкама, прадпрыемстваў, арганізацый, пошукавікі, навучэнцы, якія прыйшлі сюды з плакатамі “За кожнай знаходкай – імя, лёс і гонар салдата”, мясцовыя жыхары і госці ўсклалі кветкі да брацкай магілы, дзе сёння перапахавалі 15 чырвонаармейцаў. Цяпер тут знаходзіцца прах 906 герояў, якія загінулі за вызваленне Слаўгарада і раёна. – У ліпені-жніўні 1941 годзе ў раёне Слаўгарада ішлі разлютаваныя баі. Немцы, захапіўшы Прапойск, перакрылі стратэгічна важную Варшаўскую шашу і масты праз Проню. Байцы спрабуючы выбіць ворага з горада і вызваліць «Варшаўку», стаялі да смерці. Тысячы савецкіх салдат тут палегла, большасць да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак, – адзначае кіраўнік «Вікру» Мікалай Барысенка. – Наш абавязак: памятаць тых, хто аддаў жыццё за радзіму, шукаць непахаваных байцоў, усталёўваць іх імёны. Бо кожная сям’я і праз столькі гадоў працягвае чакаць блізкіх, якія не вярнуліся з вайны.
Яўгіння Грамашчанка
фото: sb.by