Колькасць выяўленых інфікаваных каронавірусам у свеце дасягнула 4 634 132. Такія звесткі па стане на раніцу 17 траўня прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса.
Ад каронавіруснай інфекцыі ў свеце памерлі 311 781 пацыентаў. COVID-19 зафіксаваны ў 188 краінах свету.
Найбольшай колькасць заражэнняў і смяротных выпадкаў зафіксаваная ў ЗША. Тут медыкі выявілі 1 467 884 інфікаваных і зафіксавалі смерць 88 754 пацыентаў. На другім месцы па колькасці захворванняў – Расея. Медыкі выявілі тут 272 043 выпадкаў заражэння каронавірусам.
Больш за 200 тысячаў інфікаваных у Вялікай Брытаніі, Бразіліі, Іспаніі і Італіі. Вялікая Брытаніі цяпер на другім месцы ў свеце па колькасці ахвяраў каронавірусу. Тут медыкі зафіксавалі 34 546 смяротных выпадкаў ад COVID-19.
Па стане на 16 траўня ў Беларусі зарэгістраваны 28 681 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 160 пацыентаў, адзначаюць у Мінздароўя.
СК belsat.eu