Медыкі ў свеце выявілі 12 238 034 інфікаваных каронавірусам. Такія звесткі па стане на раніцу 10 ліпеня прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса.
У ЗША медыкі зарэгістравалі 3 117 901 інфікаваных каронавірусам. У гэтай краіне ад інфекцыі памерлі 133 287 пацыентаў. 1 755 779 заражэнняў выявілі ў Бразіліі. 767 296 інфікаваных зарэгістравалі ў Індыі.
Пры гэтым, паводле медыкаў, вылечыліся ад каронавірусу ў свеце 6 716 683 асобаў. Заразіліся – 12 238 034 чалавек.
У Беларусі па стане на 9 ліпеня медыкі зарэгістравалі 64 411 асобаў са станоўчым тэстам на COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 449 пацыентаў.