У свеце ўжо больш за 7 мільёнаў выпадкаў заражэння каранавірусам. Найбольш іх у ЗША — крыху больш за 2 млн, у Бразіліі — амаль 700 тысяч, у Расіі — 467,6 тысячы выпадкаў COVID-19. Больш за 400 тысяч чалавек памерлі (у ЗША — 112,4 тысячы).
Па колькасці пацверджаных выпадкаў заражэння Беларусь займае 22-е месца, іх 48,6 тысячы. У нашай краіне памерлі 269 чалавек.