Галоўная » У траўні ў Беларусі затрымалі больш як 300 пратэстоўцаў

У траўні ў Беларусі затрымалі больш як 300 пратэстоўцаў

Праваабаронцы «Вясны» падсумавалі вынікі перасьледу беларусаў за травень.

  • 190 чалавек асудзілі ў крымінальных справах.
  • 332 чалавек затрымалі па адміністрацыйных справах, зьвязаных з акцыямі пратэсту.
  • 160 чалавек пакаралі арыштам.
  • 2144 сутак — агульная колькасьць сутак арышту за месяц, гэта 5 гадоў і 10 з паловай месяцаў.
  • 74 чалавекі аштрафавалі.
  • 261 609 рублёў — агульная сума штрафаў, гэта ў 2,5 разу больш, чым у красавіку.

Улады ў траўні заявілі, што ўсяго ў суд накіравалі 667 крымінальных спраў супраць 944 чалавек. Ужо асудзілі 682 чалавек.

Праваабаронцы кажуць пра больш як 3000 крымінальных спраў за пратэсты.