Па звестках pressball.by, 22-гадовы правы паўсярэдні магілёўскага гандбольнга клуба «Машэка» Уладзіслаў Барылаў не згуляе ў матчы чэмпіянату краіны супраць БГК імя Мяшкова, які пройдзе ў сераду ў Магілёве. Гулец знаходзіцца на каранціне. Справа ў тым, што ў жонкі гандбаліста знойдзены каранавірус. Пры гэтым тэст Барылава даў адмоўны вынік.
Пры гэтым гульня «Машэкі» і БГК павінна адбыцца, як і планавалася.