Там часам сам дысідэнт і адзін з лідараў пратэстаў не мае намеру абскарджваць вырак суда Магілёўскага раёна.
Нагадаем, чатыры дні таму Валадар Цурпанаў быў асуджаны суддзёй Халадцовым на тры гады так званай “хіміі” за абразу суддзяў. Ён абвінавачваўся па двух эпізодах паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэкса. Тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу – гэта акурат тое, што і запатрабавала дзяржабвінаваўца Вікторыя Чаркас.
Справа ад самага пачатку насіла выразна палітычны характар. Аднак Валадар Цурпанаў катэгарычна адмовіўся з’яжджаць з краіны і карыстацца паслугамі адваката. На яго думку, у Беларусі пануе нелігітымная ўлада, якой ён не збіраецца падпарадкоўвацца.
Таму падчас разгляду адміністрацыйных справаў у верасні-кастрычніку дысідэнт дазволіў сабе жорсткія выказванні ў бок суддзяў Ленінскага суда Вікторыі Паляковай і Кастрычніцкага суда Волькі Краўчанка. Але пры гэтым ён не меў на мэце абразіць суддзяў, а апісваў існуючы стан рэчаў у краіне. Тым не менш, за гэта ў дачыненні да Цурпанава былі ўзбуджаныя дзве крымінальныя справы.
Па стане на сёння актывіст не збіраецца абскарджваць вырак суддзі Халадцова. Гэта значыць, што бліжэйшым часам ён можа быць накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу Дэпартамента выканання пакаранняў. Акцыі ў яго абарону ўжо пачаліся з невялічкага пікету ў ЗША.
Аляксандр Весялоўскі