Галоўная » Учора ў Магілёве зноў адбыліся затрыманні

Учора ў Магілёве зноў адбыліся затрыманні

У Магілёве затрымалі некалькіх удзельнікаў шэсьця супраць гвалту, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле відавочцаў, прынамсі пратэстоўцаў трое знаходзяцца ў Кастрычніцкім аддзеле міліцыі Магілёва. Яго супрацоўнікі адмаўляюцца гаварыць, у чым абвінавачваюць затрыманых.

Як паведамілі Свабодзе відавочцы, на месцы збору ўдзельнікаў было шмат міліцыі, якая спачатку толькі назірала за падрыхтоўкай шэсьця. Потым зьявіліся «крыклівыя» пажылыя жанчыны, якія заявілі, што пратэстоўцы перашкаджаюць ім жыць. На іх лямант прыйшлі сілавікі, і тады кабеты паказалі на тых, хто, на іх думку, зьяўляецца арганізатарам шэсьця. Мужчын пасадзілі ў машыну і даставілі ў Кастрычніцкі аддзел міліцыі. Вядома імя аднаго зь іх — Мікалай Пундзік.

20.30 Пасьля 20-ай гадзіны Магілёве актывістаў адпусьцілі зь міліцыі. Па словах аднаго зь іх, Мікалая Пундзіка, зь імі правялі прафіляктычную гутарку пра недапушчальнасьць удзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах і яны падпісалі пратакол аб гэтым, таксама зь іх хацелі зрабіць арганізатараў акцыі. Актывіст лічыць, што затрыманьне было сплянаванае.