Украіна зачыняе межы на ўезд замежнікам. Пра гэта заявіў кіраўнік урада Дзяніс Шмыгаль падчас пасяджэння ўрада, паведамляе РБК — Украіна.
Гэта рашэнне пачне дзейнічаць з 00:00 29 жніўня да 28 верасня. Прычына — рост каранавіруса.
Абмежаванне на ўезд, у прыватнасці, не тычыцца замежнікаў, якія маюць дазвол на жыхарства ва Украіне. Таксама яно не тычыцца замежных грамадзян, якія едуць транзітам і маюць дакументы, якія пацвярджаюць выезд на працягу двух дзён, асоб, якія навучаюцца ва ўкраінскіх ВНУ, прадстаўнікоў міжнародных місій або тых, хто прыбывае на запрашэнне дыпламатычных прадстаўніцтваў Украіны і інш.
Сам каранцін ва Украіне працягнуты да 1 лістапада.
Крыніца: “Наша ніва”